- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: першы альбом братоў Майкла і Рэндзі Брэкераў 1975 года;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы італьянскай спявачкі Чэчыліі Барталі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні ВІА «АВВА»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы іспанскага кампазітара Фернанда Веласкеса;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны творчасці паэта Аляксея Пысіна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: герой праграмы – савецкі кампазітар-песеннік Аркадзь Астроўскі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі да фільма «Толкін»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 – «На родны лад»: традыцыйныя святы, народныя прыкметы, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: аркестравыя п’есы Радзівона Шчадрына;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Трэцяя «Англійская» сюіта Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэні Барэла 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – доктар філасофскіх навук, кандыдат архітэктуры, загадчык кафедры мастацтваў і асяроддзевага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ігар Духан і прафесар, доктар мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: канцэртныя запісы Патрысіі Кас;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрціна для скрыпкі з аркестрам Сяргея Янковіча – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: канцэрты для духавых інструментаў з аркестрам Карла Марыі фон Вэбера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы нарвежскага трыа «Resjemheia» і аўстрыйскага акардэаніста Ота Лехнера;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: харавая музыка беларускага кампазітара Андрэя Мдывані.
У праграме магчымы змены.
