25 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы сусветна вядомых спявачак Уітні Х’юстан, Мадонны, Селін Дыён і інш.;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Арканджэла Карэлі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы праекта «Power-Haus»;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа аб велікодным абрадзе «Стрылка»;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Дона Самэр; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Джэймса Хорнэра да фільма «Троя»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Таісы Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы беларускага кампазітара Сяргея Бельцюкова;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці народнай артысткі СССР Маквалы Касрашвілі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Рона Картэра 1973 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы французскай спявачкі Мірэй Мацьё;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: тэатральная музыка Уладзіміра Кур’яна – да дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: п’есы цыкла Ферэнца Ліста «Гады вандраванняў» і сімфанічная паэма «Фантаны Рыма» Атарына Рэспігі; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: другая частка радыёверсіі фіналу нацыянальнага адбору да XXXV Міжнароднага музычнага конкурсу «Віцебск», які пройдзе ў межах фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Каза-манюка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы заслужанай артысткі Расіі Кацярыны Мячэцінай.

У праграме магчымы змены.