- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: праграмы «Crosswinds» і «A Funky Thide of Sings» Білі Кобэма і яго групы;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы дацкага кампазітара ХІХ стагоддзя Нільса Гадэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Андрэя Міронава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара і піяніста Шына Джыха;
- у 07:20, 13:15 – у праекце «Месца прыцягнення» адправімся ў Слуцк;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: узгадаем творчасць Аляксандра Зацэпіна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ханса Цымера да фільма «Піраты Карыбскага мора: На краі свету»;
- у 8:15 – «Духоўная спадчына»: расповед аб лёсе протаіерэя Арцемія Уладзімірава;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 9:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: аркестравыя творы Мікалая Мяскоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творчая спадчына Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: запісы Стэнлі Цёрантайна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі –мастацтвазнаўца, старшыня сектара «Верасень» Беларускага саюза мастакоў Марына Эрэнбург;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам рэ мінор Фелікса Мендэльсона;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: сімфанічная музыка Жоржа Бізэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія фіналу нацыянальнага адбору да XXXV Міжнароднага музычнага конкурсу «Віцебск», які пройдзе ў межах фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: кампазіцыі італьянскага творцы Джавані Марадзі.
У праграме магчымы змены.
