5 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Арэта Франклін; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы італьянскага кампазітара эпохі барока Франчэска Манфрэдзіні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі Давыда Тухманава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Angels Of Venice»;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны народнаму пісьменніку нашай краіны Івану Навуменку;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні Стыві Уандэра;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да французскай камедыі «Бернадэт»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»; 
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я; 
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: камерна-інструментальная музыка ў выкананні скрыпача Аляксандра Крамарова; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе»; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Першая скрыпічная саната Роберта Шумана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Тэма размовы – Кандрат Крапіва як літаратар і мовазнаўца – да 130-годдзя народнага пісьменніка;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні з рэпертуару Льва Лешчанкі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Барыса Беднага «Дзяўчаты», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фартэпіянныя творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Людвіга ван Бетховена і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні аркестра «Oslo Philharmonic»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына».
У праграме магчымы змены