26.02.2026
У Вялікай студыі Дома радыё прайшла рэпетыцыя сусветна вядомага італьянскага тэнара разам з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Алесандра Сафіна – артыст, які здолеў здзейсніць рэвалюцыю ў свеце музыкі, аб’яднаўшы два, здавалася б, процілеглыя жанры: класічную оперу і папулярную музыку. Яго ўнікальны стыль – «оперны рок» – заваяваў мільёны сэрцаў па ўсім свеце. Сёння знакаміты спявак выступіць на сцэне Палаца Рэспублікі. За дырыжорскім пультам у гэты вечар італьянскі маэстра Нікола Сімоні.
