- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Стыві Уандэра «Songs in the Key of Life»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні дуэта Пупа і Рыкарда Фольі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпача Дэвіда Гарэта;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» пазнаёміць з асобай і творчасцю Піліпа Пястрака;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Поль Робсан;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з фільма «Гары Потэр і вязень Азкабана»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Таіса Бондар «Час, калі нас любілі»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, прыкметы і традыцыі, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: кінамузыка ў выкананні аркестра Поля Марыа;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Скрыпічнага канцэрта Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Бэна Вэбстэра;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Ганны Герман;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Івана Пташнікава «Бежанцы», выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: матэты французскага кампазітара эпохі барока Андрэ Кампра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Атарына Рэспігі, Джузэпэ Тарціні і Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні сімфанічнага аркестра радыё і тэлебачання Славеніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы народнай артысткі СССР Нінэль Ткачэнкі.
У праграме магчымы змены
