25 лютага ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Марыса Равэля;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні кампазітара Арно Бабаджаняна;
– у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю балгарскага кампазітара Барыслава Славава;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» запрашае ў аграгарадок Кальчуны на абрад «Загаўліны»;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару вакальна-інструментальнага ансамбля «Голубые гитары»; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: харавыя фрагменты з опер Крыстафа Вілібальда Глюка і Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Таісы Бондар «Час, калі нас любілі»;
– у 09:00 - «На родны лад»: традыцыйныя святы, народныя прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: музыка Генрыха Вагнера;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Франсуаза Саган «Крыху сонца ў халоднай вадзе», выканаўца – артыстка Ліка Пташук; 
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: оперныя арыі ў выкананні народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трыа Біла Эванса; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – прадстаўнікі дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ларысы Александроўскай г. Мінска;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Валерыі;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Алеся Жука «Садоўнік», выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старонкі Першай сімфаньеты Мікалая Чуркіна і Чацвёртай сімфоніі Яўгена Цікоцкага;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы італьянскага піяніста П’етра Спада; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з саамскай спявачкай Мары Бойнэ і брытанскім гітарыстам Леа Абрахамсам;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор кітайскага пісьменніка Хунь Суньтаа «Чароўны пэндзлік Ма Ляна»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Ігара Стравінскага ў выкананні піяніста Пітэра Донахау.
У праграме магчымы змены