22 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: канцэрты Іагана Крысціяна Баха для арфы і камернага аркестра; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Сяргея Танеева; 
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Міхася Васілька чытае артыст Алег Вінярскі; 
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: песні ў выкананні «палескага салоўкі» Сашы Чэркаса;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: музыка амерыканскага поп-рок-гурта «Doobie Brothers»; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні», прысвечаная навукоўцу Івану Чэрскаму; 
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: прэзентацыя новых альбомаў з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі», літаратурны каляндар, іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» паводле твора Уладзіміра Караткевіча;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: знаёмства з удзельнікамі выставы "Мая Беларусь";
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: урыўкі з балета Дзмітрыя Шастаковіча «Паненка і хуліган»;
- у 11:30 – госця параграмы «Віртуозы» - выканаўца аўтарскай песні Інэса Кароль;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што сталі культурным кодам;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра на бліжэйшыя дні; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: электронная версія «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы старадаўніх італьянскіх кампазітараў у выкананні Базэльскага камернага аркестра, у «Джазавых краявідах» слухайце запісы соўл-групы «Harold Melvin & The Blue Notes»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» вы пачуеце салдацкія песні;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны Юрыю Візбару; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы «Снягурачка» Мікалая Рымскага-Корсакава паводле вясенняй казкі Аляксандра Астроўскага. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1966 годзе.;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Маргарыты Прохар «Татаў кіцель»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: праграма аркестра Каўнта Бэйсі «On The Road»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Маладая гвардыя» паводле рамана Аляксандра Фадзеева. Выканаўцы - артысты Тэатра юнага гледача. Запіс 1982 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творам Ігара Стравінскага, Бэлы Бартака, Бенджаміна Брытэна і іншых знакамітых кампазітараў XX стагоддзя. 

У праграме магчымы змены