Сёння прайшла рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны

20.02.2026 

Гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзяць радыё «Культура», Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН. Жадаючыя цалкам пагрузіцца ў атмасферу дыктоўкі мелі магчымасць напісаць яе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа, вялася і анлайн-трансляцыя на хвалі радыё «Культура». Як аматары роднага слова на справе даказвалі любоў да беларускай мовы, пабачыла і наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.