Гастролі Коласаўскага тэатра ў Мінску

19.02.2026 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа сёлета адзначыць 100 гадоў з дня заснавання. Да векавога юбілею прымеркавана паездка віцебскага калектыву ў Мінск. Коласаўцы прывезлі сталічнай публіцы тры спектаклі: расійска-беларускі праект «Дзеці. Вёрсты» паводле творчасці Якуба Коласа, камедыю «Мая жонка – падманшчыца» і музычную казку «Сіўка-Бурка» для маленькіх гледачоў. Першы гастрольны вечар з артыстамі правяла карэспандэнт Марыя Казлова.