17 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі амерыканcкай джазавай спевачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы італьянскага піяніста Маўрыцыа Паліні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Дзіна Марціна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць сучаснага італьянскага кампазітара Паола Вівальдзі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў вандроўку ў горад Шклоў;
- у 07:40 і 14:10 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» - пераможца фестывалю «Сан-Рэма -1987» Джані Марандзі; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Ханса Цымера да фільма «Кароль Артур»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: Алена Папова, «Вялікае падарожжа Малышкі»;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя святы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка Фрыдэрыка Шапэна; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа пра балет Ігара Стравінскага «Пятрушка»;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: запісы брытанскай спявачкі Дзіяны Дорс; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Тэма размовы – інсітнае мастацтва;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: творы італьянскага кампазітара XVIII стагоддзя Джавані Паізіэла;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першая сімфонія Фёдара Пыталева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іаганеса Брамса; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Concerti Grossi» старадаўніх кампазітараў; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы амерыканскага кампазітара і піяніста Браяна Крэйна.
У праграме магчымы змены