- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: хіты гурта «Smokie»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Шарль Азнавур;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць нідэрландскага кампазітара Jurrivh;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з творамі розных жанраў, напісанымі беларускімі кампазітарамі ў пачатку XXI стагоддзя;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні Крыса Кельмі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць савецкую кінакамедыю «Ангел в тюбетейке»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: працяг рамана Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі»;
- у 9:00 - «На родны лад»: рэлігійныя святы, народныя прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Антона Брукнера;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: санаты Жана Жазэфа дэ Манданвіля для клавесіна і скрыпкі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі амерыкана-канадскага гітарыста Лені Бро;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – дырэктар Нацыянальнага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубронак» Таццяна Асмалоўская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы для гітары Хаакіна Радрыга і Маура Джуліяні;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першая сімфонія Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя творы Франсіса Пуленка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы малійскай спявачкі Рокіі Траарэ і гітарыста з Ямайкі Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: Сімфонія №4 Аляксандра Глазунова.
У праграме магчымы змены
