- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Мірэй Мацьё;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: у выкананні народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка прагучыць Скрыпічны канцэрт Генрыха Вагнера;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Антона Рубінштэйна;
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Сымона Блатуна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: запісы саліста Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі Андрэя Валенція;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі Біла Уізерса;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная творчасці паэтэсы Эдзі Агняцвет;
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: топ кніг ад генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Уладзіміра Матусевіча, знаёмства з аўтарам рамана «Вырай» Вікторыяй Кляўко і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: цыганскія спевы з фільма «Жорскі раманс»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: працяг расповеду пра беларускае саломапляценне;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Другая сімфонія Дзмітрыя Кабалеўскага;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамара Жарава;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што помняцца праз гады;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прапануе інтэрв’ю з салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаным артыстам нашай краіны Васілём Сердзюковым;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: прамысловыя робаты;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні брытанскага аркестра «Акадэмія Святога Марціна ў палях», у «Джазавых краявідах» пачуеце імправізацыі піяніста Дэйва Брубека;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прысвечана Масленіцы;
- у 18:10 –у праекце «Вечары на канапе» гучыць голас Мікалая Слічэнкі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка музычнага спектакля «Руслан і Людміла» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі. Пастаноўка адбылася на Беларускім радыё ў канцы мінулага стагоддзя. Аўтар сцэнарыя Ірына Мільто, рэжысёр Людміла Рагачова, у спектаклі занятыя народныя артысты Беларусі Валерый Філатаў і Аўгуст Мілаванаў, заслужаныя артысты нашай краіны Аляксандр Бяспалы, Пётр Юрчанкоў, Алег Корчыкаў, Аляксандр Суцкавер і многія іншыя;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Сяргея Палікарпава «Белахвосцік»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спевака і піяніста Фрэдзі Коўла;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Трывожнае шчасце» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Рэжысёр Марына Троіцкая. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў і Віктар Тарасаў, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты нашай краіны Барыс Уладамірскі, Павел Пекур, Алена Рынковіч, Мацвей Федароўскі, артысткі Ніна Гейц, Маргарыта Громава, а таксама іншыя артысты купалаўскага тэатра. Запіс 1961 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа пра творчыя пошукі швейцарскага кампазітара XX стагоддзя Арцюра Анегера.
У праграме магчымы змены
