- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя санаты П’етра Лакатэлі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Льва Лешчанкі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю скрыпача і кампазітара Эдгара Акапяна;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Галасы эпохі» раскажа пра піянера-героя Марата Казея;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Аляксандра Малініна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма Франсуа Жырара «Чырвоная скрыпка»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Алена Папова «Вялікае падарожжа Малышкі»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: сімфанічныя і камерна-інструментальныя творы азербайджанскага кампазітара Фікрэта Амірава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эліза Ажэшка «Нізіны», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: санаты для скрыпкі сола Эжэна Ізаі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Эбі Лэйн «Lady In Red»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – дырэктар Музея гісторыі беларускага кіно Вераніка Себруковіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Мусліма Магамаева;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», тэкст чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яна Давіда Голанда – з рэпертуару ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы брытанскага калектыву «Амадэус квартэт»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сумесная праграма Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь ім. І. Жыновіча і Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Запіс зроблены ў лістападзе мінулага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сцэны з опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі.
У праграме магчымы змены
