- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Эміля Гілельса і «Амадэус квартэта»;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: п’есы Нікало Паганіні;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: клавірныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Алеся Гурло;
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: творы Пятра Чайкоўскага і Роберта Шумана ў выкананні народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы бразільскага спевака і кампазітара Альберта Морыса;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ліставанні» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці пісьменніка Аляксандра Грына;
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: парады ад пісьменніцы і кніжнага блогера Людмілы Маркоўскай, прэзентацыя кнігі з серыі «100 пытанняў пра Беларусь» і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк з фільма 1992 года «Целаахоўнік»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: расповед пра беларускае саломапляценне;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: мелодыі Франсуа Куперэна;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - мастак-манументаліст Лізавета Янкова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, непадуладныя часу;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда», якая ідзе ў Вялікім тэатры нашай краіны;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: дыягностыка з дапамогай камп’ютарных праграм;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «La Petite Band», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны вакалам Доны Самэр;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» прагучаць запісы з палесскай вёскі Барталамееўка;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа пра «каралеву аперэты» Таццяну Шмыгу;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка Гала-канцэрта да 25-годдзя адкрыцця Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. Запіс 1996 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» раскажа гісторыю пра маленькую вавёрачку;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Гаральда Эшбі і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Сок манга» паводле аднайменнага апавядання Алеся Жука. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Уладзімір Федарынчык, рэжысёр – Валянціна Кернажыцкая. У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаныя артысты нашай краіны Зоя Асмалоўская, Аляксандр Суцкавер, Леанід Улашчанка, артысты Галіна Фёдарава, Ала Доўгая, Маргарыта Громава, Канстанцін Сянкевіч. Запіс 1981 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.
У праграме магчымы змены
