– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы партугальскай спявачкі Лулы Пена і выканаўцы з Анголы Элін Фразаў;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антоніа Вівальдзі;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Расіі імя Святланава гучаць сімфоніі Аляксандра Скрабіна;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны блажэннай Валянціне Мінскай;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы Алеся Гурло;
– у 8:15 – «Наша музыка» прапануе знаёмства з творчасцю Анатоля Багатырова;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага поп-гурта «Racey»;
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: старонкі з кнігі Уладзіміра Шэліхіна «Сэрца помніць», прысвечаныя народнай артыстцы нашай краіны Рыце Млодэк, і запісы спявачкі;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных помніках у горадзе Сянно;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма Эльдара Разанава «Службовы раман»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першая віяланчэльная сюіта Бенджаміна Брытэна;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» пазнаёміць з канцэртмайстрам і рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Дубоўскай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная кампазітару Віктару Капыцько;
- у 13:00 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб рэпертуары Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра на бліжэйшы час;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе інструментальныя канцэрты Эварыста Фелічэ Даль Абакі ў выкананні ансамбля «Канчэрта Кёльн», у «Джазавых краявідах» гучаць запісы амерыканскай групы «Earth, Wind & Fire»;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» ўзгадае выдатных выканаўцаў мінулага – Кацярыну Юроўскую і Странгілу Іртлач;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: Гала-канцэрт артыстаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі, прысвечаны 25-годдзю з дня адкрыцця, запіс 1996 года, першае аддзяленне;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі гітарыста Пэта Марціны 1967 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання Міхася Чарота. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр – Соф’я Гурыч, кампазітар – Юрый Семяняка, песні на словы Артура Вольскага. Вы пачуеце галасы зорак беларускай сцэны – Генадзя Аўсяннікава, Здзіслава Стомы, Генадзя Гарбука, Арнольда Памазана, Міхаіла Пятрова, Мікалая Кірычэнкі і многіх іншых. У запісе прымалі ўдзел камерна-інструментальны ансамбль і заслужаны акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі. Запіс 1983 года;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
