Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца выстава «Фотамагія»

05.02.2026 

Экспазіцыя прысвечана памяці Наталлі Дораш, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў і народнага фотаклуба «Мінск», прызёра міжнародных фестываляў. На выставе можна пазнаёміцца з яе фотаработамі за апошнія дзесяцігоддзі: нацюрмортамі, пейзажамі, серыямі «Палешукі», «Гродна», «Вытворчасць» і іншымі. Расказала куратар праекта, загадчык сектара мастацкіх выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава.