03.02.2026
Старажытныя сямейныя абярэгі, лялькі-мотанкі, рэканструяваныя нацыянальныя касцюмы прадстаўлены на выставе народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудзесніца». Экспазіцыя, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны, размясцілася ў карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі. Натхняць, клапаціцца і кахаць – місія беларускай жанчыны, якую народныя майстрыхі пранеслі скрозь стагоддзі. Свой жыццёвы ўклад і майстэрства яны беражліва перадавалі ў спадчыну. На выставе дзясяткі экспанатаў і ў кожным творы зашыфраваны сакральны сэнс. Расказвае кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудзесніца» Алена Палта.
Фота: newsgomel.by
