26 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Булата Акуджавы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць піяніста і кампазітара Джэймі Солсберы;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны айчыннаму кампазітару Вячаславу Кузняцову;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні Яўгена Крылатава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць фільм Станіслава Гаварухіна «Вертыкаль»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: працяг рамана Алены Паповай «Вялікае падарожжа Малышкі». Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
 - у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, адметнасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: сімфанічныя сюіты азербайджанскага кампазітара Кара Абульфаза аглы Караева;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: арганныя п’есы Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і актрысы Размары Клуні 1959 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны юбілею Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Пятая сімфонія сі-бемоль мажор Франца Шуберта;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрт для альта з аркестрам Уладзіміра Каральчука;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Карла Філіпа Стаміца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбляў «Simbia»(Швецыя) і «Husischtein Musik»(Швейцарыя); 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Адраджэнне спадчыны рускіх кампазітараў», сумесны праект канала «Культура» Беларускага радыё і радыёстанцыі «Арфей» (Расія). Музыка Леаніда Палавінкіна да спектакля «Залаты ключык» паводле казкі Аляксея Талстога «Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна».
У праграме магчымы змены