Выставу «Таямніца чорнага квадрата» прадставілі ў галерэі Шчамялёва

20.01.2026 

Персанальная выстава члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Анатоля Кухарчука адкрылася ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва. У экспазіцыі каля 100 мабільных здымкаў фотамастака, якія злучаюць візуальны вобраз Малевіча з этычнай глыбінёй Канта і энергіяй Ніцшэ. Гэта не проста пейзажы або абстракцыі, а запрашэнне да ўнутранага дыялогу, дзе глядач становіцца сааўтарам працэсу нараджэння сэнсу з цемры. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.