- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: «Усходнія карціны» Роберта Шумана ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Грузіі;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творчасць караля софт-джаза, саксафаніста Гровера Вашынгтона;
- у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Сцяпана Пяцельскага, вядомага як М.Арол;
- у 8:15 -«Музыка на канале ”Культура”»: рамансы, оперныя арыі, неапалітанскія песні з рэпертуару народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага музыканта Бобі Голдсбара;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная творчасці пісьменніка Івана Аношкіна, запісаная ў 1998 годзе;
- у 10:05 і 16:15 – «Кнігасвет»: анонс часопіса «Маладосць», рэпартаж з Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна і іншыя навіны кнігавыдання і літаратуры;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з савецкага фільма «Дзяўчына без адраса»;
- у 10:30 і 20:30 - «Зямля майстроў»: расповед пра мугіры беларускіх татар;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: творы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - дзіцячая пісьменніца Святлана Бахнова;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што немагчыма забыць;
- у 12:30 – герой праекта «Натхнёныя музыкай» - народны артыст Расіі Эдуард Пелагейчанка;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: экспертны погляд на знаёмыя тэхнічныя прылады;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» пазнаёміць з операй Генры Пёрсела «Каралева фей», «Джазавыя краявіды» упрыгожаны вакалам Даяны Рыўз;
- у 16:15 – «Гасцінец» прапануе музычнае падарожжа ў вёску Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць песні Булата Акуджавы;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне святочнага канцэрта, прымеркаванага да пяцідзесяцігоддзя Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Запіс 2020 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Клаўдзііі Каліны «Хлопчык-пакідайчык»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяніста Боба Акры і яго групы;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Паляванне на апошняга жураўля» паводле аднайменнай аповесці Алеся Жука. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Тамара Абакумоўская, кампазітар – Алег Залётнеў, рэжысёр – Валерый Анісенка. Удзел у пастаноўцы прымалі народныя артысты СССР Стэфанія Станюта, Генадзь Аўсяннікаў, Віктар Тарасаў, народныя артысты нашай краіны Марыя Захарэвіч, Вольга Клебановіч, Генадзь Гарбук, Віктар Манаеў, Арнольд Памазан і іншыя. Год запісу 1984;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана аднаму з самых знакамітых кампазітараў Галівуда – Джону Уільямсу.
У праграме магчымы змены.
