– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Ігара Стравінскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: камерныя п’есы Габрыэля Фарэ;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прапануе перадачу з фондаў Беларускага радыё, створаную Барысам Ганага і прысвечаную Серафіму Сароўскаму;
– у 8:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага прагучаць вершы нашаніўскага паэта Сцяпана Пятэльскага, які пісаў пад псеўданімам М.Арол;
– у 8:15 – «Наша музыка»: духоўныя народныя песні і калядкі ў выкананні хору мінскага касцёла Святой Тройцы на залатой Горцы і гурта «Калыханка»;
– у 9:05 - «Любімыя мелодыі»: запісы французскай спявачкі Франсуазы Ардзі;
– у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны спявачкі Алены Абразцовай, оперныя арыі ў яе выкананні, а таксама ўрыўкі з кнігі Азарыя Плісецкага, брата знакамітай балерыны;
– у 10:05 і 16:00 – праграма «Памяць сэрца» раскажа аб ваенных мемарыялах на Кобрыншчыне;
– у 10:20 – праект «Музыка тэатра і кіно» распавядзе пра фільм «Вясна на Зарэчнай вуліцы»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыя краіны вачыма звычайнага чалавека;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: інструментальныя канцэрты кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Адольфа Хасэ;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» пазнаёміць з эстраднай артысткай Святланай Агарвал;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запіс вечарыны «Ёсць чары ў забытым, старадаўнім», першае аддзяленне канцэрта;
- у 13:00 – у праграме «Натхнёныя музыкай» зорка беларускай аперэты Наталля Гайда ўспамінае творчы шлях, які прайшла разам з Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатрам;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе запісы кантратэнара Філіпа Жарускі, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са спявачкай Дэбарай Кокс;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» запрашае прыхільнікаў старой эстрады ўспомніць вакальны дуэт Міхася Шумскага і Васіля Юневіча;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: святочны канцэрт да пяцідзесяцігоддзя Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, запісаны ў 2020 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Маркуса Белгрэйва 1974 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя паводле апавядання Міхася Лынькова «Андрэй Лятун». Рэжысёр – Зінаіда Браварская, выканаўцы – народныя артысты СССР Глеб Глебаў, Генадь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Іван Шаціла і Барыс Уладамірскі, заслужаныя артысты нашай краіны Сцяпан Хацкевіч, Бірута Дакальская, Зінаіда Зубкова, артысты Ніна Гейц, Тадэвуш Кін-Камінскі, Канстанцін Сянкевіч і іншыя. Запіс 1961 г.;
– у 23:10 – праграма «Летуценні» прапануе віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
