- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Марыса Равэля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Рыкі Марцін;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы бельгійскага кампазітара Джэфа Мартэнса;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» наведаем гарадскі пасёлак Рось;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: ад казачнага «Гары Потэра» да драматычнага «Спіса Шындлера» - музыка Джона Уільямса;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Дэвіда Шора з фільма «Брацтва пярсцёнка»;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 9:00 - «На роды лад»: народныя і царкоўныя святы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка для фартэпіяна Мікалая Метнера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля». Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: зіма, апетая ў народных песнях і оперных арыях;
- у 12:10 і 21:10 – праект «Час на джаз»: спевы Тэрэзы Бруэр у суправаджэнні аркестра «Dixieland All Stars»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госця студыі – майстак і мастацтвазнаўца, старшыня секцыі «Верасень» Беларускага саюза мастакоў Марына Эрэнбург;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: у выкананні Андраша Шыфа прагучаць Варыяцыі і фуга на тэму Гендэля кампазітара Іаганэса Брамса;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Дзясятая сімфонія Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя санаты Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы барочнага ансамбля труб пад кіраўніцтвам Іагана Пліча;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: знаёмства з творчасцю амерыканскага кампазітара -мінімаліста Стыва Райха.
У праграме магчымы змены
