- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джазавыя кампазіцыі Тоні Бенэта і аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы ансамбляў «Karpatija» і «Orchestra Livia Marosina» (Харватыя);
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з калектывам «The Vitamin String Quartet»;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе паэта Анатоля Вялюгіна;
- у 07:40 і 14:10 – у праграме «Любімыя мелодыі» спявае Ядвіга Паплаўская;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Мюрэя Голда, што ўпрыгожылі адзін з калядных выпускаў брытанскага серыяла «Доктар Хто»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя і рэлігійныя святы, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: сімфанічныя п’есы Анатоля Лядава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля». Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Вялікай сімфоніі до мажор Франца Шуберта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Джо Паса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Тэма размовы – новы аб’ект у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, неглюбская ткацкая традыцыя;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы народнага артыста СССР Івана Казлоўскага;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Кліч продкаў» чытае артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Сімфонія №4 з саліруючай скрыпкай Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты балета Пятра Чайкоўскага «Спячая прыгажуня» ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР пад кіраўніцтвам Яўгена Святланава.
У праграме магчымы змены.
