29 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 06:10 – «Музычны світанак» створыць зімовы настрой адпаведнымі песнямі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з каляднай пласцінкі кампазітара Ціма Джэніса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прапануе знаёмства з творчасцю Эміля Наско;
- у 07:35 і 14:05 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» - спявак Юрый Багацікаў;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма «Смешная дзяўчына» 1968 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў». Тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 -- «Класіка раніцай»: музыка Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова «Зялёны лісток на планеце Зямля», выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 и 18:15 – «У свеце музыкі»: Восьмы фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трамбаніста і кампазітара Боба Брукмаера; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – фалькларыст, кампазітар, выкладчык Іван Кірчук;
-у 13:05 – СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фрагменты фартэпіяннага цыкла Ферэнца Ліста «Калядная ёлка»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Джэка Лондана «Белы клык» гучыць у выкананні артыста Паўла Зароўскага;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста нашай краіны Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара XVIII стагоддзя Іагана Іаахіма Кванца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: знаёмства з групай «Merope» (Літва, Францыя, Бельгія) і «El Cachivache Quinteto» (Аргенціна); 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мелодыі з балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» у выкананні сімфанічнага аркестра радыё «Арфей» (Расія) – навагодні падарунак ад калег, з якімі на працягу года мы ладзілі сумесныя праекты.

У праграме магчымы змены.