27 снежня Ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Франс Галь і Рыка Нэльсана; 
– у 02:00 – «Музыка ночы»: оперныя арыі, народныя песні і рамансы ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: біблейская трылогія Гектора Берліёза «Дзяцінства Хрыста»; 
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана блажэннай Валянціне Мінскай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Паўла Пруднікава; 
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва на вершы Уладзіміра Пецюкевіча; 
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання; 
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: Рэквіем у сямі частках Габрыэля Фарэ, запіс 1969 года; 
– у 10:05 –у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні Алівіі Ньютан-Джон; 
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: сустрэча з дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалаем Макарэвічам; 
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Джавані Батысты Гамбара;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць успаміны славутага тэнара Лучана Павароці і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, гаворым пра кнігі, жывём сярод кніг; 
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» падвядзе вынікі XV Каляднага опернага форуму; 
– у 13:00 – «Музычная студыя» раскажа аб выдавецтве «Ковчег»; 
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць арганныя канцэрты Георга Фрыдрыха Гендэля, «Джазавыя краявіды» прапануюць «Шчаўкунка» у апрацоўцы Дзюка Элінгтана;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Concerti grossi Арканджэла Карэлі; 
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» пачуем голас Элы Фіцджэральд; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: архіўны запіс 1988 года: «Вечар аперэты», які ладзіўся ў Маскве, у Калоннай зале Дома Саюзаў. Прагучыць першае аддзяленне канцэрта;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Раісы Баравіковай «Кава для дамавіка» чытае артыстка Ліка Пташук; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Рэя Нэнса «Body And Soul» 1969 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Навагодні дэтэктыў» паводле твора Пятра Васючэнкі. Рэжысёр - Зінаіда Паўлоўская, у ролі Дзеда Мароза народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, Ліса і Заяц - народныя артысты Беларусі Зінаіда Зубкова і Віктар Манаеў, у іншых ролях артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1996;
– у 23:10 – «Летуценні»: віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі. 

У праграме магчымы змены