23 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі брытанскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іаганэса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю нідэрландскага кампазітара Джоба Рогевена;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў Навагрудак;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні папулярнай амерыканскай спявачкі Дайаны Рос; 
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк з мультфільма «Халоднае сэрца» 2013 года;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: працяг рамана Сэльмы Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: джазавыя кампазіцыі Аляксандра Цфасмана і гарадскія рамансы ў выкананні Эдзіт Піяф; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Янка Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля». Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа пра італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Размова пойдзе пра Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»;
- у 13:05 - СПЕЦПРАЕКТ «Маладыя таленты Беларусі»
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: араторыя Генрыха Шутца «Гісторыя нараджэння Хрыста»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Джэк Лондан «Белы клык», выканаўца – артыст Павел Зароўскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Пятай сімфоніі Аляксандра Клеванца;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Жана-Філіпа Рамо; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – герой праграмы «Музычны вечар» - амерыканскі кампазітар Rafael Anton Irisarri, які стварае музыку пераважна ў стылі пост-мінімалізм.

У праграме магчымы змены