У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння працуе кніжна-ілюстрацыйная выстава «Беларускі шлях», прысвечаная гісторыі Усебеларускага народнага сходу

19.12.2025 

У экспазіцыі – выданні матэрыялаў УНС, якія ўключаюць прынятыя рэзалюцыі, праграмныя дакументы і выступленні дэлегатаў, газетныя публікацыі і артыкулы ў часопісах, навукова-папулярныя і юбілейныя кнігі, а таксама фатаграфіі і інфаграфіка БелТА. З выставай пазнаёміла загадчык сектара арганізацыі кніжных выстаў галоўнай бібліятэкі краіны Святлана Кажамяка.