Падведзены вынікі XIV Рэспубліканскана творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»

15.12.2025 

Гала-канцэрт, падчас якога сталі вядомы імёны пераможцаў, прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў. Лепшых  з лепшых узнагароджвалі члены журы, сярод якіх – народныя артысты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, славутыя выканаўцы, кампазітары, прадзюсары і не толькі. Пераможцы таксама атрымалі магчымасць выступіць на адной сцэне з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Асалоду ад творчасці сузор’я талентаў атрымала і наш карэспандэнт Марыя Казлова.