12.12.2025
У юбілейны год у праграме запланаваны прэм’ерныя спектаклі беларускага калектыву, грандыёзныя гала-канцэрты з удзелам зорак сусветнай оперы, а таксама спектаклі вядучых оперных дамоў іншых краін. Адкрыла форум опера «Арлеанская дзева», яе ж пакажуць сёння. Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава падкрэсліла значнасць падзеі ў культурным жыцці краіны, а таксама расказала, чым адметна опера «Арлеанская дзева» для Вялікага.
