11.12.2025
Вера Занкевіч, член Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, упершыню спецыяльна для выставы «Краса і сіла» распрацавала жаночыя ўпрыгажэнні з бісеру з выкарыстаннем стылізаваных узораў слуцкіх паясоў. Знакамітыя кветкавыя ўзоры з’яўляюцца на герданах, завушніцах, гарлячках, іншых творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сімвалізуюць захаванне беларускіх мастацкіх традыцый і іх творчае пераасэнсаванне. На выставе «Краса і сіла» прэзентуюцца мастацкія працы Юрыя Хілько з фондаў музея, ілюстрацыі да геніяльных вершаў Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», «Раманс» і іншых. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец.
Фота: kultura-info.by
