Рэгіянальныя адборы на вакальныя конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску-2026» завяршыліся ў Беларусі

11.12.2025 

Марафон праслухоўванняў доўжыўся амаль месяц. Кожная вобласць выбрала па 5 лепшых вакалістаў, дастойных выступіць на галоўнай канцэртнай пляцоўцы «васільковага» форуму. Апошнім пунктам, дзе вызначылі паўфіналістаў, стаў Мінск. На кастынгу ў гарадскім палацы культуры пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.