Тэатралізаваны канцэрт, прысвечаны Дню беларускага кіно, прайшоў у Палацы Рэспублікі

09.12.2025 

Яркія канцэртныя нумары былі звязаны з тэмай айчыннага і сусветнага кінематографа. Ідэя іх пастаноўкі – паказаць майстроў экрана, рэжысёраў, акцёраў і сцэнарыстаў як адзіны творчы народ. Да публікі выйшлі зоркі беларускай эстрады: народная артыстка Анастасія Масквіна, заслужаны артыст Алег Сямёнаў, рэтравумен трыа «Розовые розы» і іншыя. А галоўнай падзеяй вечара стала цырымонія ўзнагароджання лепшых кінематаграфістаў краіны. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.