04.12.2025
Для папулярызацыі свята і ўшанавання прадстаўнікоў прафесіі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы жэстаў, аказанне паслуг перакладу на высокім узроўні і падрыхтоўку маладых спецыялістаў, па ўсёй краіне пройдуць розныя мерапрыемствы. У сталіцы цэнтрам падзей стане Рэспубліканскі палац культуры імя Мікалая Шарко Беларускага таварыства глухіх. Тут сёння адкрылася фотавыстава «Па старонках гісторыі», заўтра адбудзецца вечар сустрэч, а ў суботу – канцэртная праграма. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.
