18 лістапада ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем брытанскага гітарыста і кампазітара Майка Олдфілда;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: звернемся да творчасці Джона Уільямса;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Джо Дасэна;
– у 07:05, 22:15 – у праекце «Музычны мэйнстрым» – прагучаць запісы піяніста і кампазітара Ганны Роўз Картэр; 
– у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: завітаем у Бабруйск;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: прапануем паслухаць Ванэсу Мэй; 
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: Каваціна Леаноры з оперы «Трубадур» Джузэпэ Вердзі і Маналог Чыа-Чыа-сан з оперы «Мадам Батэрфляй» Джакама Пучыні; 
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Герберта Уэлса «Чалавек-невідзімка» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы савецкага кампазітара Рэйнгольда Гліэра; 
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: пачуеце чарговыя старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: вашай увазе – музычная спадчына Шарля Гуно, Жуля Маснэ і Іаганеса Брамса;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кіда Оры і яго групы 1950-х гадоў; 
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – загадчык арт-гасцёўні «Высокае месца» Ганна Ясюк;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам дацкага кампазітара Нільса Гадэ;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Уладзімір Гаўрыловіч, «Пад покрывам нябёсаў»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: прагучаць творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Фёдара Пыталева;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: «Брандэрбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха; 
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: герой праграмы – грэчаскі кампазітар, піяніст і аранжыроўшчык Яні Хрысамаліс.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.