17.11.2025
За гэты час Беларускае радыё стала не толькі крыніцай інфармацыі, але і прыярытэтным інструментам фарміравання грамадскай думкі, папулярызацыі нацыянальнай культуры і традыцый, развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці. Выставачны праект ахоплівае ключавыя моманты ў гісторыі Беларускага радыё, пачынаючы з першых эксперыментаў з радыёвяшчаннем у пачатку ХХ стагоддзя і заканчваючы сучаснымі лічбавымі тэхналогіямі. Сярод экспанатаў рэдкія і ўнікальныя матэрыялы: фатаграфіі, радыётэхніка, відэа, першыя ўзоры гучнагаварыцеляў. На адкрыцці выставы пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.
