– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: прагучаць запісы Фрэда Астэра, Дона Шырлі і Джанга Рэйнхардта;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі і СССР Віктара Роўды;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале “Культура”» пачуеце ансамбль народнай музыкі “Бяседа”;
– у 7:30 і 17:30 – перадача «Духоўная спадчына» прысвечана 180-годдзю храма ў гонар святых Касмы і Даміяна ў Снове;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: паэзія Уладзіміра Дубоўкі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: слухаем вакальныя творы на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра» – прагучаць творы ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Высоцкага;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: настальгіруем з творчым дуэтам Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;
– у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: гераіня праграмы – салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, спявачка Інга Кісялёва;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: прагучыць канцэрт «Аранхуэс» Хаакіна Радрыга;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» перагорнем старонкі мемуараў балерыны Маі Плісецкай і кнігі Радзівона Шчадрына аб стварэнні балета «Кармэн-сюіта»;
– у 12:20 – праект «Кнігаабмен»: размова аб дзіцячых творах з дацэнтам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ Аксанай Бязлепкінай-Чарнякевіч;
– у 12:30 – перадача «Натхнёныя музыкай» парадуе запісамі народнай артысткі Беларусі Любові Каспорскай;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: працягваем цыкл перадач, прысвечаных гісторыі музычнага радыёвяшчання Беларусі;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць інструментальныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта, а эпізод «Джазавыя краявіды» прапануе паслухаць запісы соўл-спевака Лу Ролза;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: творы Людвіга ван Бетховена і Пятра Чайкоўскага;
– у 18:10 – перадача «Вечары на канапе» запрашае прыхільнікаў таленту Мікалая Ворвулева;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: радыёспектакль «Маленькі прынц» паводле прозы Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі аднайменнага балета беларускага кампазітара Яўгена Глебава. Пастаноўка запісана ў 1996 годзе на Беларускім радыё;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксея Дударава «Кола» прагучыць у выкананні Лікі Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэба Кэлаўэя 1940–1950-х гадоў;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля паводле твора Томаса Майна Рыда «Коннік без галавы» і музыка іспанскага кампазітара і піяніста Мануэля дэ Фальі;
у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by
