13 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскіх эстрадных зорак Іва Мантана і Мірэй Мацьё;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Аляксандра Грачанінава;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: вакальныя і інструментальныя творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра мінскі храм Аляксандра Неўскага;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Васіля Макарэвіча;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра» прысвечана дню нараджэння беларускага кампазітара, дырыжора і педагога, народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Вашай увазе яго балет «Маленькі прынц»;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем амерыканскі поп-дуэт Карпэнтэрс;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня» раскажа пра філіял музея гісторыі горада Мінска – «Лошыцкую сядзібу»;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Сімфоніі рэ мінор Сэзара Франка;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць старонкі апавядання Валянціна Пікуля «Букет для Адэліны», а таксама ўрыўкі з успамінаў Наталлі Сац;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» прапануе знаёмства з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталляй Дзяменцьевай;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: оперныя арыі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай і заслужанага артыста нашай краіны Віктара Скорабагатава;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Capriccio Stravagante», «Джазавыя краявіды» – выступленні квартэта «Manhattan Transfer»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: другі віяланчэльны канцэрт Дзмітрыя Кабалеўскага;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны жыццю і творчасці зоркі эстрады стогадовай даўніны Вары Панінай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: мюзікл Яўгена Глебава «Мільянерка» паводле п'есы Бернарда Шоу. Аўтар лібрэта і вершаў – Вольга Іванова, у ролях – артысты Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Запіс 1991 года;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Вашчанкі «Апошняе паляванне Марэны». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Дональда Бёрда 1961 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёкампазіцыя спектакля «Пойдзем у кіно, а?» паводле аднайменнай п'есы Анатоля Алексіна. Аўтар кампазіцыі Артур Вольскі, рэжысёр Аляксандр Вавілаў. У ролях: народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаныя артысты нашай краіны Рыма Маленчанка, Барыс  Барысёнак, Ларыса Горцава, артысты: Ніна Калеснікава, Святлана Ніканчык, Галіна Кафанава, Васіль Нікіценка. Запіс 1979 года.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены