8 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся пад рытм-энд-блюз Тоні Брэкстан;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю амерыканскага аўтара Беара Маккрыры;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці кампазітара Аляксандра Рашчынскага;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучыць голас Марайі Кэры;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» раскажа пра стужку 1965 года «Доктар Жывага»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы беларускага гітарыста-віртуоза Уладзіміра Захарава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта Джорджа Гершвіна – з рэпертуару Фархада Бадалбейлі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага трамбаніста і кампазітара Боба Брукмаера;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Тэма праграмы — 70-годдзе Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Фантазія для фартэпіяна з аркестрам Клода Дэбюсі;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае  аповесць Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава прагучаць творы Станіслава Манюшкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы амерыканскага піяніста Эмануэля Акса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з «Aka Trio» (Сенегал, Італія, Бразілія);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна.

У праграме магчымы змены