- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Укулеле аркестра з Вялікабрытаніі;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: у выкананні акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі прагучаць фрагменты араторыі Ёзефа Гайдна «Поры года»;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» гучаць вершы Хведара Чэрні – у выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: камерныя п'есы Аляксандра Барадзіна;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, пазнаёміць з Музеем бітвы за Днепр, што ў Лоева;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі, гітарысткі і аўтара песень Крысі Хайнд;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана дню нараджэння легендарнага ансамбля «Песняры»;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: вакальны цыкл Роберта Шумана «Любоў і жыццё жанчыны»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ліставанні» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная эпісталярнай спадчыне нямецкага паэта Фрыдрыха Гёльдэрліна;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» планамі на новы творчы сезон падзеліцца генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе Concerti Grossi Георга Фрыдрыха Гендэля ў выкананні ансамбля «Englich Consort», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы спявачкі Наталі Коўл;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» раскажа пра абрад «Жаніцьба коміна»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: творы Мадэста Мусаргскага;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць песні з музычнай камедыі Яўгена Гінзбурга «Рэцэпт яе маладосці»;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: камічная опера Гаэтана Даніцэці «Званочак». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Nursery Cryme» гурта «Genesis» 1971 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Ірыны Цуканавай «Бацькоўская любоў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: амерыканскай спявачкі і актрысы Марганы Кінг 1958 года;
-– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «У добры шлях» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Выканаўцы – акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Год запісу 1967;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць італьянскага кампазітара Атарына Рэспігі.
У праграме магчымы змены