5 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эдварда Грыга;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся з песнямі Сары Маклахлан;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: знаёмства з творчасцю нідэрландскага піяніста Даніэля Томаса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра народнага артыста Беларусі, спевака і грамадскага дзеяча Ісідара Балоціна;
- у 07:35 і 14:05 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана гурту «Smokie»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе музыку з фільма «Вечнае ззянне чыстага розуму» 2004 года;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы рускага кампазітара-рамантыка Васіля Каліннікава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо беларусь у фантастычных апавяданнях», чытае заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент сэкстэта Пятра Чайкоўскага «Успамін пра Фларэнцыю»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: фартэпіянны альбом Хэйзел Скот 1955 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк прысвечаны памяці саліста Дзяржаўнага тэатра оперы і балета, заслужанага артыста БССР Віктара Кірычэнкі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагмент «Касмічнай оперы» Дзідзье Маруані;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае аповесць Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Каміля Сен-Санса, Бенджаміна Брытэна і Фрыдэрыка Шапэна гучыць у выкананні Святаслава Рыхтэра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэртнае выкананне оперы Жака Афенбаха "Казкі Гофмана". Запіс зроблены ў маі гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: рамансы і ўрыўкі з опер у выкананні Людмілы Златавай і Валерыя Кучынскага.
У праграме магчымы змены