У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася калектыўная выстава графічных работ «Магія пастэлі»

22.08.2025

Секцыя «Верасень» Беларускага саюза мастакоў прадставіла наведвальнікам больш за 60 работ мастакоў-класікаў і сучаснікаў, выкананых пастэллю ў спалучэнні з акварэллю, акрылам, алеем і манатыпіяй. У разнастайнасці адценняў, тонаў і фарбаў кожны абавязкова знойдзе нешта блізкае для сябе, сцвярджае наш карэспандэнт Аляксей Гулевіч.