- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Эдзіт Піяф;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Сімфонія рэ мінор Сезара Франка;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся з песнямі Хуліа Іглесіяса;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю музыканта Piano Novel;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» раскажа пра тры Спасы;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: песні і рамансы на словы Марыны Цвятаевай;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: арыі з опер у выкананні заслужанай артысткі Беларусі Марыі Гулегінай;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальная творчасць Пятра Падкавырава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі, «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», выканаўца – заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе паслухаць італьянскага тэнара Джузэпэ Ды Стэфана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Этэл Эніс 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – нацыянальныя культурныя коды ў літаратуры;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы брытанскага спевака Леа Сэера;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае «Аповесці Белкіна» Аляксандра Пушкіна;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя творы на вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іаганэса Брамса і Алесандра Скарлацці;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы маладзёжнага хору «E Studio» з горада Тарту;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» распавядзе пра Васілька і яго сяброў;
- у 23:00 – «Музычны вечар» прысвечаны творчасці піяніста Аркадзя Валадося.
У праграме магчымы змены