18 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: вальсы Эміля Вальдтэйфеля і іншых аўтараў;
- у 06:10 – «Музычны світанак» сустракаем з песнямі Аляксея Глызіна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творамі аргенцінскага піяніста і кампазітара Хуана Марыі Саларэ;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прапануе фрагменты твораў, напісаных ў пачатку XXI стагоддзя: Сімфоніі №4 Сяргея Бельцюкова, «Сентыментальнай музыкі для фартэпіяна ў трох частках» Галіны Гарэлавай, цыкла Валерыя Іванова «Мы не помним уже войны»;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» слухаем «Depeche Mode»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць французскі фільм 2001 года, які адкрыў гледачам актрысу Одры Тату – «Амелі». Слухаем музыку Яна Цьерсэна;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы-апрацоўкі народных тэм савецкага кампазітара і майстра-гусляра Веры Гарадоўскай;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Трэцяя ракета», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Канцэрты для флейты, фагота і струнных Георга Філіпа Тэлемана;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Полі Берген;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі – навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Кір'янава;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы Біла Эванса і Леанарда Бернстайна ў выкананні французскага піяніста Жана Іва Цібадэ;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя санаты Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара XX стагодзя Жака Ібэра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы малійскай спявачкі Рокіі Траарэ, а таксама гітарыста з Ямайкі Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сімфонія №4 Аляксандра Глазунова.

У праграме магчымы змены