Факсімільнае ўзнаўленне паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

20.06.2025

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа стаў ініцыятарам факсімільнага ўзнаўлення паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», якая ўпершыню ўбачыла свет у 1925 годзе. Расказала дырэктар музея песняра Ірына Мацяс.
Ліра-эпічная паэма «Сымон-музыка» займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, адлюстроўваючы багацце народнай культуры і традыцый. Гэта філасофскі і адначасова рамантычны твор не толькі аб трагічным лёсе мастака, закінутага ў гэты свет, але і аб нялёгкім жыцці беларускага народа, які апынуўся на перакрыжаванні розных культур і вераванняў. Адзначыла загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара музея песняра Алена Жасткова.

Фота: Беларусь 3