9 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага аўтара і выканаўцы Вальтэра;
- у 06:10 – герой праграмы «Музычны світанак» - Том Уэйтс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць нямецкага кампазітара Робата Коха;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, прысвечаны Васілю Яфімаву;
- у 07:35 і 14:05– у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні ў выкананні іспанскага спевака Рафаэля;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўспомніць стужку «Сняданак у Ціфані» з Одры Хэпбёрн у галоўнай ролі;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: прагучаць першыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка, якую напісаў індыйскі скрыпач і кампазітар Лакшмінараяна Субраманіям;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: эцюды Фрыдэрыка Шапэна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Джун Крысці 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Размова пойдзе аб прэм'еры оперы «Арлеанская дзева» у Вялікім тэатры Беларусі;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы французскага кампазітара Шарля Валантэна Алькана;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: старонкі зборніка Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» гучаць у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрт-паэма для скрыпкі з аркестрам Пятра Падкавырава. З сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі граў народны артыст Беларусі Леў Гарэлік;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Жоржа Бізэ;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» – запісы шведскага гітарыста фламенка Робі Сварда і камерунскага выканаўцы Ману Дзібанга;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Фелікса Мендэльсона.

У праграме магчымы змены