06.06.2025
Мультымедыйная планшэтная выстава «Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Праект дазваляе гледачам акунуцца ў атмасферу гістарычных падзей і ўсвядоміць важнасць захавання культурнай спадчыны. Кожны экспанат – гэта акно ў мінулае, якое адлюстроўвае значнасць памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля дабрабыту нашай краіны. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.