- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы дыска-групы «Boney M»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Франсуа Куперэна і Муцыа Клеменці;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні аўстралійскага музыканта Джэйсана Донавана;
- у 07:05, 22:15 – праект «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю французскага кампазітара Дам'ена Дэшаеса;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа пра Музей грошай Нацыянальнага банка Беларусі;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Вольга Варанец;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма «Бэмбі -2» 2006 года. Кампазітар – Брус Бротан;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: вальсы і полькі Іагана Штрауса ;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць запісы народнай артысткі СССР Тамары Мілашкінай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Макса Роўча і яго ансамбля 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч і кандыдат гістарычных навук Вольга Папко;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Людмілы Сенчынай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: «Партызанская» сімфонія Яўгена Глебава ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы брытанскага кампазітара Эдварда Элгара;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» вы пачуеце ансамбль народнай музыкі «Тойве» з Петразаводска і нарвежскую групу «Farmers Market»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Івана Мелава «Лятаць не шкодна»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяністкі Эліс Сары От.
У праграме магчымы змены