– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
– у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: кампазіцыі Джорджа Бэнсана;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: прагучаць вершы Галіны Булыка;
– у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: песні ваеннага часу ў выкананні беларускіх артыстаў;
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», адправімся на мемарыял «Вызваленне Дзятлаўшчыны»;
– у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскага поп-соул-спевака Яніка Ноа;
– у 10:30 – праграма «Віртуозы». Госць праграмы – сузаснавальнік Цэнтра музыкатэрапіі Марыя Бандарэнка;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Фартэпіянная саната Сяргея Ляпунова;
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: радыёінсцэніроўка апавядання Якуба Коласа «Нёманаў дар»;
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
– у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана асобе і творчасці народнага артыста Беларусі, саліста Вялікага тэатра Сяргея Франкоўскага;
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – канцэрты для клавесіна з аркестрам Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» прысвечаны творчасці рытм-энд-блюзавага выканаўцы Уілсана Пікета;
– у 16:15 – праграма «Гасцінец»: пачуеце фальклорны ансамбль вёскі Морач Клецкага раёна і фальклорны ансамбль «Чараўніцы» вёскі Мацвееўцы Ваўкавыскага раёна;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: слухаем музыку Пятра Чайкоўскага да трагедыі «Гамлет»;
– у 18:10 – «Вечары на канапе»: вашай увазе – запісы папулярнай спявачкі 1960-х Ірыны Бржэўскай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: трэцяя, заключная дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Майская ноч» паводле аднайменнай аповесці Мікалая Гогаля;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем Caravanserai ад Карласа Сантаны 1972 года;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Аляксея Дударава «Сінявочка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Боба Брукмаера 1950-х гадоў;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: пачуеце другую, заключную частку спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» паводле аднайменнай драмы Віталя Вольскага, а таксама запісы лютніста Юрыя Дубнавіцкага і ансамбля «Кантраданс»;
– у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю Яніса Ксенакіса.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by