- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы перуанскай групы «Bareto»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Васіля Зуёнка чытае артыст Міхаіл Кіцель;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай з фондаў Беларускага радыё;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае ў Полацк;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскага шансанье Рэно Сешана;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана творчасці Валерыя Рубінчыка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: сімфанічная паэма Яна Сібеліуса «Сага»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з цыкла «Ступені майго жыцця», прысвечаная дзейнасці заслужанага артыста Беларусі Іллі Кургана;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталляй Дзяменцьевай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – кантаты Іагана Себасцьяна Баха, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з амерыканскай спявачкай Філіс Хайман;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» гучаць запісы з вёскі Горталь Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Сюіта ў стылі барока» Мануэля Понсэ;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: «кароль рускага танга» Аскар Строк;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Сяргея Рахманінава «Алека» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна «Цыганы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1985 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем альбом Філа Колінза «No Jacket Required» 1985 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: венгерская народная казка «Марці -сумленны злодзей»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы вібрафаніста Роя Эерса;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёкампазіцыі спектакля «Вайна пад стрэхамі» паводле аднайменнага рамана Алеся Адамовіча. Пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа, запіс зроблены ў Віцебску ў 1968 годзе;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку»: эстонскі кампазітар Арва Пярт.
У праграме магчымы змены